Спыніць машыну смерці. Святлана Чорная працягвае галадоўку на знак пратэсту супраць смяротнага выраку, вынесенага асуджаным за тэракт у менскім метро Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву. Жанчына галадае ўжо 52 дні, і ўвесь гэты час актыўна дамагаецца адмены смяротнага прысуду. Дапамогі ў сваім змаганні яна вырашыла шукаць у Праваслаўнай царквы.