Супраца афіцыйнага Менску з Інтэрполам для Францыі важнейшая, чым палітычныя рашэнні ўсёй аб'яднанай Еўропы. Пра гэта сведчыць інцыдэнт з кіраўніком Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Унесены ў спіс неўязных у Еўразвяз Анатоль Куляшоў вяртаецца з Францыі, дзе быў на сустрэчы паводле лініі Інтэрполу. Чаму Еўропа ўводзіць візавыя санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, але не прытрымліваецца уласных рашэнняў? Сотні збітых, арыштаваныя на дні ды гады...