"Калі казаць пра альбом "Беларускі авангард", — распавёў Артур Клінаў, — гэта альбом пра эпоху 80-х, якая была адной з найбольш яскравых у беларускай культуры XX стагоддзя. Гэта быў час вялікіх спадзеваў, вялікіх чаканняў, змены сацыяльных парадыгмаў. І, натуральна, што ў гэты час беларускае мастацтва выбухнула. Вельмі цікавымі імёнамі, з'явамі, выставамі.