Ці мусіць Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне? Каму патрэбнае пакаранне смерцю? Што адбываецца з чалавекам, які чакае на выкананне прысуду? Ці ёсць у Беларусі еўрапейская будучыня з расстрэльным артыкулам у Канстытуцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адкажуць госці праграмы: Алег Алкаеў, былы кіраўнік СІЗА № 1 у Менску, у якім выконвалі смяротныя прысуды, і Людміла Гразнова, праваабаронца. Павал Мажэйка і Дзмітры Гурневіч запрашаюць 21 студзеня а 21:15.