Савецкая сталоўка -- як сімвал авангарду. Такі антураж стварылі мастакі, каб прэзентаваць альбом "Беларускі авангард 1980-х гадоў". Пад канапкі з салам і партвейн творчая эліта тых гадоў распавяла пра сучаснасць і будучыню непадцэнзурнага мастацтва ў нашай краіне.