Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Крушэнне самалёту ў Невадзе

Як гэта было. Крушэнне самалёту ў ЗША: трое загінулых Як мінімум тры чалавекі загінулі ды больш за 50 былі параненыя ў выніку падзення самалёта ля гораду Рэно, штат Невада, ЗША. Легендарны знішчальнік "Р-51 Мустанг" часоў Другой сусветнай вайны зваліўся а 16:30 мясцовага часу падчас удзелу ў найбуйнейшых міжнародных авіягонках, калі самалёты спаборнічаюць на хуткасць, пралятаючы невысока над зямлёю. Сведкі трагедыі кажуць, што лятак амаль вертыкальна ўрэзаўся ў зямлю. Паводле звестак "Бі-Бі-Сі", 25 параненых застаюцца ў крытычным стане. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі арганізатар шоу Майк Гаўтан, мяркуецца, што пілот аднамясцовага самалёта не даў рады з кіраваннем, і лятак упаў на гледачоў. За стырном "Мустанга" знаходзіўся дасведчаны пілот Джымі Ліўард. У выніку катастрофы прафесійны лётчык, пілот-ас загінуў. На сайце Ліўарда гаворыцца пра тое, што ён браў удзел больш як у 120 авіяшоу і выконваў фігуры найвышэйшага пілатажу. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]