Якасць магістраляў і галоўных дарогаў у цэнтрах гарадоў даволі добрая. Але дастаткова з'ехаць з цэнтральнай вуліцы, як дзіраў ды ямаў на дарозе становіцца непараўнальна больш. Але цяпер з гэтаю праблемаю можна змагацца праз інтэрнэт. Дзеля гэтага гарадзенскія кіроўцы стварылі адмысловы рэсурс -- belyama.by. Як з дапамогаю сучасных сродкаў развязаць старыя праблемы?