Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кошты паехалі

Гарадзенцы вымушаныя ад сённяшняга дня больш плаціць за праезд у грамадскім транспарце. Жыхары іншых рэгіёнаў ездзяць паводле новых тарыфаў ужо некалькі дзён. Аднак хваля падаражання, падобна, толькі набірае моц. Паслугі старыя -- кошты новыя. Аддаваць 800 руб. за паездку ў транспарце сёння прызвычайваліся гарадзенцы. Неахвотна. ГАМЕЛЬЧУКІ: "Мяне гэта не здзіўляе, але засмучае ў некаторай ступені". "Ездзіць будзем усё роўна, але не ведаю, як будзем выжываць". "Мне амаль семдзесят гадоў, я вымушаная працаваць і ездзіць на працу штодня". Першымі -- яшчэ на пачатку жніўня -- з падаражаннем сутыкнуліся менчукі. Жыхары Гомлю ездзяць паводле новых тарыфаў з 4 верасня. Учора больш за праезд плаціць сталі віцебчукі, магілёўцы і берасцейцы. Сёння падаражанне дабралася да Горадні. ГАМЕЛЬЧУК: "Такое жыццё..." Разам з тарыфамі на праезд у грамадскім транспарце растуць і кошты ў маршрутных таксі. Хоць належаць тыя пераважна прыватнікам, кошты на праезд у маршрутках дыктуе дзяржава. Але вынікі гэтай дыктатуры не на руку ні пасажырам, ні перавозчыкам. ДЗМІТРЫЙ СІПОВІЧ, ДЫРЭКТАР ФІРМЫ «СІДМАЛ ЭКСПРЭС»: "У Горадні палова перавозчыкаў рэальна ўлетку не ажыццяўляла перавозак, бо гэта страты. У нас як? Калі грошай у цябе няма і ты не можаш заправіць машыну -- усё, у цябе ўсё аўтаматычна спыняецца". І сітуацыя не зменіцца, наракаюць маршрутчыкі. Толькі што вызначаны дзяржаваю кошт на паездку ў маршрутцы -- 1900 руб. -- ледзьве верне кошт паліва. Непакояцца і гарадскія ўлады. Нават з новымі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]