Палітолаг Юрый Чавусаў нагадвае, што ў 2012 г. маюць адбыцца выбары ў парламент. Паводле эксперта, перад выбарамі ўлады Беларусі традыцыйна праводзяць "зачыстку" ў грамадскім сектары і на палітычным полі. "Магчыма, Беларускі Хельсінкскі камітэт, які займаецца назіраннем за выбарчым працэсам, маніторынгам, сутыкнецца з новымі праблемамі, -- гаворыць Юрый Чавусаў. -- Арганізацыю, што займаецца назіраннем, ставяць пад пагрозу ліквідацыі, у падвешаны стан".