У службе выканання пакаранняў заяўляюць, што вязні патрабуюць, каб у кожнай турме была «агульная» камера, куды б мелі доступ усе зняволеныя. Паводле кіраўніка службы выканання пакаранняў Шэйшэнбека Байзакава, з 11 калоніяў і 6 СІЗА не галадаюць толькі 4 закрытыя ўстановы. «Абстаноўка пад кантролем, асабісты склад цэнтральнага апарату на месцах, усіх перавялі на казарменнае становішча, праводзіцца прафілактычная праца і, думаю, яна будзе мець плён. Гэтак, у 27-й калоніі 52 чалавекі, што зашылі раты, -- да абеду яны іх расшылі, абедалі і вячэралі», -- распавядае Шэйшэнбек Байзакаў.