У выніку катаванняў Андрэй Саннікаў, асуджаны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 студзеня яго жонка Ірына Халіп, якая сустракалася з Саннікавым у калоніі "Віцьба-3" 24 студзеня.