Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Усё болей гледачоў

Клапоціцца пра беларушчыну і тэлеканал "Белсат". Дзякуючы беларускай мове ды аб'ектыўнай інфармацыі пашыраецца колькасць гледачоў нашага каналу. Аўдыторыя "Белсату" налічвае ўжо больш як мільён чалавек -- вынікае з даследавання сацыялагічнага цэнтру "Люстэрка-Інфо". Амаль палова з іх -- гэта сталыя гледачы, якія ўключаюць наш канал амаль штодзённа альбо некалькі разоў на тыдзень. Яшчэ больш як 500 тысячаў чалавек глядзяць нас некалькі разоў на месяц альбо бачылі праграмы "Белсату". Далучыцца да аўдыторыі нашага каналу жадае кожны дзясяты беларус: 12 % нашых суайчыннікаў шукаюць магчымасці глядзець "Белсат" альбо плануюць пачаць глядзець нашыя праграмы. Нічога дзіўнага -- даследаванне паказала, што 43 % беларусаў дзяржаўным каналам не давяраюць. Даследаванне праводзілася ў снежні, у ім удзельнічалі паўтары тысячы рэспандэнтаў. Мар'яна Чарняева, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]