Зіма доўгачаканая. Але ці вось ужо для ўсіх жаданая? З яе снегавымі падарункамі змагаюцца камунальнікі. Стомленыя грамадзяне. ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "Трэба рыхтавацца да зімы, пачынаючы з лета, а не з 1 снежня". "Усё ў парадку. Па-мойму, працуюць нядрэнна". "Немагчыма прыбраць вялікі мегаполіс за адныя содні. Гэта ўсе цудоўна павінны разумець". Але як ні разумей, у камунальнікаў сапраўдныя праблемы. Толькі ў сталіцы недахоп дворнікаў складае 30 %. З пазасталых 50 % каля 20 % -- гэта людзі, якія злоўжывалі алкаголем. Старшыня Гарвыканкаму Менску Мікалай Ладуцька ўжо заявіў, што прыборка снегу -- агульная справа. А таму кожны грамадзянін мусіць далучыцца да камунальнікаў і чысціць снег. Прынамсі, у сваім двары і вакол уласнага аўтамабіля. На дапамогу камунальнікам ідзе ДАІ. Інспектары просяць прыбраць машыны з праезджай часткі вуліцаў. А калі не -- нават адганяюць аўты на штрафстаянкі. ЖЫХАРЫ СТАЛІЦЫ: "Трэба прыбраць машыны, я лічу, па магчымасці, бо вельмі цяжка паркавацца, вельмі шмат снегу". "Няхай звоняць, папярэджваюць. А гэтак агрэсіўна высылаць на штрафстаянку, можа, і не варта". Можа. Аднак газета "Автобизнес" прыводзіць некалькі прыкладаў, калі аўты былі эвакуяваныя без папярэджання. І за эвакуатар, і за паркінг мусіць заплаціць гаспадар áўта. У ДАІ для "Автобизнеса" адказваюць, што гэта скрайняя захада. ВЯЧАСЛАЎ ГАЎРОШ, НАЧАЛЬНІК ДАІ ПЕРШАМАЙСКАГА Р-НУ МЕНСКУ: «Нам прасцей і хутчэй звязацца з гаспадаром і вырашыць пытанне «палюбоўна», чым пачынаць гісторыю з эвакуацыяй <b>...</b>