Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

700 кніг Барадуліна

Пад гукі песень ў колішнім выкананні Дзядзькі Рыгора ягоныя прыхільнікі заходзілі на Управу Партыі БНФ па каштоўныя кнігі. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Аўтограф вельмі каштоўны для мяне". "Гэта кніга з яго ўласнай бібліятэкі, што яшчэ больш мяне зацікавіла". З уласнай з бібліятэкі Барадуліна спачатку планавалі раздарыць 177 кніжак, аднак ахвотных паўдзельнічаць у акцыі набралася ажно 646 чалавек, таму Дзядзьку Рыгору давялося перагледзець сваю бібліятэку. 150 кніжак арганізатары акцыі ўзялі з выдавецтваў, агулам у новыя рукі трапілі больш за 700 кніг. Такія лічбы сталіся водгукам на іншыя падлікі, якія здзейснілі сябры Барадуліна. ГЛЕБ ЛАБАДЗЕНКА, АРГАНІЗАТАР АКЦЫІ: «Мая бабуля, напрыклад, ткачыхай працавала. Яна атрымлівае мільён сто, а ён, народны паэт, атрымлівае мільён чатырыста. Я думаю, вядома, што ў ткачыхі цяжкая праца, але народны паэт мусіць больш атрымліваць. Асабліва, калі заробак байца АМАПу 6 мільёнаў сёння складае. Народны паэт атрымлівае ў чатыры разы менш». Падтрымаць народнага паэта для ўдзельнікаў акцыі -- справа гонару. Пра тое, што гэта справа дзяржавы, ніхто ўжо не кажа. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: «Я не атаясамліваю сябе з гэтаю дзяржаваю». «Яны праводзяць русіфікацыю і ніяк не падтрымліваюць беларускай мовы». «А няма чаго іншага чакаць». Чакаць, як паказалі вынікі акцыі, сапраўды бессэнсоўна. Час браць у новыя рукі не толькі каштоўныя кнігі, але і клопат пра лёс усяго беларускага. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]