Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Транспартнікі ў мінусе

Дэвальвацыя беларускага рубля прывяла да росту запазычанасці ў транспартнай галіне. Пра праблемы транспартнікаў паведаміў Іван Шчэрба, міністр транспарту і камунікацыяў нашай краіны. Паводле міністра, леташняя дэвальвацыя ды інфляцыйныя працэсы, якія адбыліся пазней, пагоршылі стан разлікаў прадпрыемстваў транспартнай галіны. Дэбітарская запазычанасць, такім чынам, вырасла ў 2,4 разы ў параўнанні з пачаткам года. Пратэрмінаваная запазычанасць за адзінаццаць месяцаў -- на 25 %. Іван Шчэрба таксама паведаміў, што ў сувязі з нестабільным фінансаваннем не атрымалася зрэалізаваць і некаторых значных праектаў. Сярод іншага -- будаўніцтва пад'езных дарогаў да будучай беларускай АЭС. Фінансаваў гэтыя працы "Беларусбанк". Вольга Жарнасек, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]