Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Месяц туды, месяц сюды

Паводле афіцыйнай версіі, якую распаўсюдзіла агенцтва "БелаПАН", адміністрацыя калоніі мае месяц на тое, каб перадаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта. Такім чынам, згодна з МУС, 23 студзеня прашэнне ад імя Саннікава было накіраванае ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але, на думку жонкі палітыка Ірыны Халіп, уладам і не патрэбнае гэтае прашэнне. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: "Мэта -- дабіць іх, знішчыць іх, каб яны не выйшлі адтуль жывыя". Назіральнікі звяртаюць увагу на тое, што дзень 23 снежня быў абраны не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка публічна заявіў, што ніхто з палітвязняў не звяртаўся да яго аб памілаванні. Аднак цяпер карта палітзняволеных зноўку разгульваецца Менскам. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ: "Пытанне палітычнай мэтазгоднасці найбольш важнае для рэжыму, гэта не пытанне гуманізму, не пытанне прававых ацэнак ці наагул прыстойнасці". Эксперты гавораць, Лукашэнка проста не мог не ведаць, што адпаведнае прашэнне з боку Саннікава было напісанае яшчэ ў лістападзе. Але зварот аб памілаванні ўлады заўважылі толькі тады, калі аднавілася дыскусія пра санкцыі. ЗМІЦЕР БАРОДКА, КААРДЫНАТАР «ЕЎРАПЕЙСКАЙ БЕЛАРУСІ»: "У Еўрапейскага Звязу існуюць механізмы дзеля вызвалення беларускіх дэмакратычных лідараў на волю. Эканамічныя санкцыі -- гэта адзіны інструмент, якога баіцца Аляксандр Лукашэнка. Няма іншых увогуле". Нягледзячы на тое, што вызваленне палітвязняў залежыць выключна ад волі Аляксандра Лукашэнкі, у Камісіі памілавання <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]