Ездавыя сабакі ірвуцца ў бой. Лай і віскат чуваць далёка -- на беларускую "Завіруху" сваіх выхаванцаў прывезлі больш за 100 спартоўцаў з Беларусі, Украіны, Расеі ды краінаў Прыбалтыкі. Сур'ёзныя спаборніцтвы, нехарактэрныя для нашай краіны, з'явіліся тут амаль выпадкова. ВОЛЬГА ВЕДЗЯНЕЕВА, СТАРШЫНЯ ГА «КЛУБ ПАЎНОЧНЫХ ЕЗДАВЫХ САБАКАЎ»: «У нас з'явіліся сабакі хаскі, якім неабходна актыўна рэалізоўваць патрэбу ў фізічных нагрузках, і мы проста вымушаныя былі займацца спортам, весці актыўны лад жыцця, шмат гуляць, шмат ездзіць». Самы просты спосаб фізічна нагрузіць такога сабаку -- даць яму цягнуць свайго гаспадара. Улетку на ровары, узімку -- на нартах. Ці на лыжах -- гэта завецца скіджорынг. ІНГРЫДА ВАЙТКУВІЕНЕ, УДЗЕЛЬНІЦА ГОНКІ, ЛІТВА: «Мы не ехалі -- ляцелі проста! Цудоўна! Усім трэба гэта паспрабаваць!» Азарт гонкі ды святочная атмасфера -- фестываль «Завіруха» праходзіць усяго другі раз, але ўжо стаў папулярны як сярод спартоўцаў, гэтак і сярод гледачоў. АЛЕГ ГАПАНОВІЧ, КІРАЎНІК ЗАГАРАДНАГА КЛУБУ «ФЕСТЫВАЛЬНЫ»: «Колькасць спартоўцаў вырасла ўдвая, калі параўноўваць з першаю «Завірухаю», таму мы разумеем, што пакінулі добрае ўражанне пра сябе». А ўражанняў насамрэч шмат. ГЛЕДАЧЫ: «Нават не чакала, што ў Беларусі гэта настолькі развітае!» «Падабаюцца сабакі, падабаецца настрой, які тут пануе». «Шмат жывёлінаў і людзей, усё вельмі добра!» А тым, хто пасля «Завірухі» загарэўся ідэяй завесці сабе лайку ці хаскі, нагадваем: гэта актыўная парода сабакаў. Таму і вам давядзецца <b>...</b>