Рост коштаў значна запаволіўся ў параўнанні з леташняй сітуацыяй, але ўсцяж застаецца імклівы. Паводле апошніх звестак "Белстату", з пачатку года па стане на 24 студзеня інфляцыя склала паўтара адсотка. Найбольш з пачатку года падаражалі цыгарэты, амаль на 10 адсоткаў. А з першага лютага на тытунёвыя вырабы чакаецца далейшы рост кошту, амаль да 15 адсоткаў. Акрамя таго, значна павялічыліся цэны на алкагольныя вырабы і медыкаменты. Сярод сацыяльна значных тавараў, кошты на якія засталіся на месцы, эканамісты называюць аўтамабільнае паліва, а таксама жыллёва-камунальныя паслугі. Дадам, што сёлета урад прагназуе інфляцыю на узроўні дзевятнаццаці -- дваццаці трох адсоткаў. Летась спажывецкія кошты выраслі амаль на 109 адсоткаў. З-за гэтага Беларусь была названая краінаю з гіперінфляцыяй.