Правілы парушаць не толькі можна, але і трэба. Праўда, толькі ў ложку. У цэнтры тайландскага гораду Пхатхая ложкі пераўтварыліся ў від транспарту. Набіраць на іх нават максімальную хуткасць можна было абсалютна легальна. НІЛЬС КОЛАЎ, АРГАНІЗАТАР СПАБОРНІЦТВА: «Пхатхая -- сапраўды інтэрнацыянальны горад, тут есць людзі з усіх куткоў свету. Удзельнічаюць каманды з Расеі, Францыі, Англіі, Скандынавіі». Гонкі на ложках прайшлі ў Тайландзе ўжо традыцыйна. Шмат хто з удзельнікаў прыязджае на гэты фестываль не толькі павесяліцца, але і прарэкламаваць сваю фірму вось такім незвычайным чынам. Дарэчы, у тайландскай версіі Ямелі на пячы ўзнагароду атрымлівае не толькі самы хуткі, але і самы марудны яздок, а сабраныя на спаборніцтве грошы ідуць на дабрачыннасць. Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»