Тэгеран адказвае... ваяўнічаю рыторыкаю. МАСУД ДЖАЗАЕРЫ, АБ'ЯДНАНЫЯ ЎЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ: «Мы будзем рэагаваць на любую пагрозу або агрэсію канкрэтным чынам. Наш адказ, несумненна, прымусіць амерыканцаў шкадаваць пра свае дзеянні». Пакуль жа пра свае дзеянні могуць пашкадаваць у Еўропе. Накладзенае тыдзень таму Брусэлем эмбарга на іранскую нафту носіць паэтапны характар і мае канчаткова ўступіць у сілу толькі 1 ліпеня. Тэгеран у адказ пагражае ўжо найбліжэйшым часам спыніць пастаўкі чорнага золата, а гэта амаль 20 % агульнага экспарту мясцовай нафты. Такім чынам яе асноўныя адрасаты -- Італія, Іспанія ды Грэцыя -- з дня на дзень могуць страціць пастаўніка. А таму самае актуальнае пытанне цяпер: хто зойме іранскую нішу на еўрапейскім рынку? І, як ні дзіўна, Расея ў гэтым спісе не фаварыт. ВІТАЛІЙ БУШУЕЎ, ІНСТЫТУТ ЭНЕРГАСТРАТЭГІІ, МАСКВА: «Свабодных магутнасцяў, якія замянілі б для Еўропы сёння іранскую нафту, хапае. Саудаўская Аравія цягам 2--3 месяцаў у стане кампенсаваць». З павялічэння паставак з Расеі магла б скарыстаць Беларусь. У першую чаргу дзякуючы росту аб'ёмаў транспартавання і продажу нафтапрадуктаў. Аднак з расейскімі экспертамі пагаджаюцца і заходнія: нават ваенны канфлікт у Іране не ў стане дэстабілізаваць нафтавы рынак на карысць Масквы. ПЁТР ХЭНЦІНЬСКІ, ЖУРНАЛІСТ ПОЛЬСКАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ: «Аравія мае трансферы, тэрміналы, транспартная сетка -- усё гатовае. Толькі трэба павялічыць здабычу для Еўропы. І Саудаўская Аравія ў стане гэта зрабіць». Пры гэтым арыентуючыся <b>...</b>