«Белае кола» замкнула Садовае. Больш за тысячу машынаў узялі удзел у аўтапрабезе «За сумленныя выбары», арганізаваным напярэдадні ў расейскай сталіцы. Аўты з белымі стужкамі, балонікамі ды іншымі аздобамі белага колеру запаволілі рух на Садовым коле да 20 км/г. З ходнікаў іх падтрымлівалі мінакі. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: «Я выйшаў, каб падтрымаць аўтапрабег і прайсціся па ходніку па Садовым коле». «Вада камень точыць. Патроху, паціху. Глядзіце, усё больш і больш людзей выступае». Пра патрабаванні і мэты акцыі «Аб'ектыву» распавёў вядомы блогер і ўдзельнік аўтапрабегу Аляксей Навальны. АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ, БЛОГЕР: «Тое, што адбудзецца 4 сакавіка, -- гэта не выбары, гэта працэдура пераходу прастолу ў спадчыну. Мы не мусім звяртаць на яе ўвагі... Задача ўсіх тых, хто выехаў сёння на акцыю, усіх, хто выйдзе на акцыю 4 лютага, -- дабівацца сумленных свабодных выбараў, у якіх змогуць узяць удзел усе ахвотныя. Тады гэта будуць выбары». Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнцтва да кампаніі могуць прыступіць пяцёра. Аналітыкі ж "Левада-цэнтру" ўжо ацанілі іхны патэнцыял. Згодна з вынікамі, калі б галасаванне праходзіла ўжо цяпер, Уладзімір Пуцін атрымаў бы 37 % галасоў. На другім месцы з 8 % Генадзь Зюганаў. 5 % галасоў атрымаў бы Уладзімір Жырыноўскі. Усяго па 4 % -- Сяргей Міронаў і Міхаіл Прохараў. Сярод кандыдатаў няма найбольш яркіх і паслядоўных апанентаў уладаў, магчыма, таму ажно 17 % выбарнікаў не вызначыліся з тым, за каго аддаць свой голас, а 14 % -- увогуле б не ўзялі б <b>...</b>