Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пазачарговыя канікулы

Пакуль беларускія дзеці, нягледзячы на моцныя маразы, ходзяць у школу, самы вядомы ў краіне першакласнік -- Коля Лукашэнка -- ужо цэлы тыдзень адсутнічае на занятках. Ці палічыць школьная адміністрацыя адпачынак з татам на горналыжным курорце ў Сочы -- паважнаю прычынаю? Тое, што Коля цяпер разам з бацькам, высветлілася пасля рэпартажу аб перамозе Вікторыі Азаранкі на чэмпіянаце ў Аўстраліі ды сустрэчы з расейскім кіраўніком. З 1 верасня ў Беларусі дзее новы Кодэкс аб адукацыі. У дакуменце ёсць цэлы раздзел, прысвечаны «дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў». У ім сказана, што атрымаць пакаранне школьнік можа за «спазненне або няяўку на ўрокі без паважнай прычыны». І гэтым пакараннем можа быць нават адлічэнне са школы. Ці лічыцца паважнаю прычынаю для адсутнасці на занятках адпачынак з бацькам, не паведамляецца.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]