Абясцэненыя 10 і 20 рублёў Нацбанк неўзабаве выведзе з ужытку. Увядзе -- 200-тысячную купюру, якая цяпер каштуе ў разы меней, чымся ў 1995 г. 50-тысячная купюра -- з подпісам Станіслава Багданкевіча. Далейшы абвал валюты могуць стрымаць толькі рэформы -- кажа экс-старшыня Нацбанку... СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, ЭКС-СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ: «Дэкларатыўныя планы па бюджэце, па развіцці эканомікі ёсць у нас. Але як дасягнуць гэтых мэтаў -- гэтага няма. Няма праграмы рэформаў да гэтай пары». А без рэформаў «беларускі эканамічны цуд» не можа існаваць без знешніх уліванняў. Таму ўлады зноў загаварылі пра крэдыт ад найболей выгаднага донара -- Міжнароднага валютнага фонду... НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ: «Хадайніцтва з боку Беларусі ёсць у МВФ на конт працягу праграмы. У лютым на гэтую тэму мы будзем весці размову з крэдыторам». Гэтая размова будзе плённаю, калі афіцыйны Менск пагодзіцца на рэальныя рэформы ў грашова-крэдытнай і бюджэтна-падаткавай палітыцы. Нацбанк зайшоў з іншага боку: прапанаваў фонду рэфінансаваць раней атрыманую запазычанасць -- 3,8 млрд долараў. МІХАСЬ ЗАЛЕСКІ, ЭКАНАМІСТ: «Усе гэтыя сумы ішлі на затыканне дзірак. Таму што замест паставіць човен у док і адрамантаваць, мы на ім працягваем плыць у нявызначаным кірунку». З адною розніцаю -- сёлета Беларусь пачынае разлічвацца за свае пазыкі. І мае аддаць МВФ мільярд шэсцьсот долараў. Пры гэтым з вуснаў высокапастаўленых кіраўнікоў усё часцей чуваць пра вяртанне ў Беларусі да заробку памерам 500 долараў. НАДЗЕЯ <b>...</b>