«Шляхам пагрозаў і катаванняў з Андрэя выбілі прашэнне аб памілаванні». Гэтая заява жонкі экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава выклікала шматлікія дыскусіі ды імгненную рэакцыю. Беларускі Хельсінкскі камітэт накіраваў свой зварот у Генеральную пракуратуру. ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА, БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ: «З тым, каб яна даследавала гэтыя факты, правяла пракурорскую праверку. Калі маюцца падставы -- адрэагавала на гэта адпаведным чынам і прадставіла нам звесткі па нашым запыце». Адказ па выніках праверкі Генпракуратура мае даць цягам месяца, і на жаль, разлічваць на справядлівае расследаванне, кажуць адмыслоўцы, не выпадае. З лістапада адвакаты Саннікава намагаюцца прыцягнуць да адказнасці адміністрацыю калоніі «Віцьба-3», што больш як два месяцы адмаўляла ў сустрэчах абаронцаў з экс-кандыдатам. Дэпартамент выканання пакаранняў і пракуратура адмовіліся разглядаць справу. Пазней скарга трапіла ў Віцебскі абласны суд. ПАВАЛ ЮХНЕВІЧ, КАМПАНІЯ «ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ»: «Сёння было паседжанне гэтага суда, і суддзя адмовіла ў разглядзе грамадзянскай справы па факце парушэння права на абарону Андрэя Саннікава». Зрэшты пра неправавыя дзеянні адміністрацый папраўчых установаў кажуць не толькі прадстаўнікі Андрэя Саннікава. Сёння стала вядома, што Дзмітрыю Бандарэнку, які летась перанёс аперацыю на хрыбетніку, змянілі рэжым утрымання. ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ДЗМІТРЫЯ БАНДАРЭНКІ: «Вырашылі, што ён можа абыходзіцца без кія і кастыля, з якімі ён хадзіў увесь час. Забаранілі абутак <b>...</b>