Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Праваабаронца-хуліган

У судзе Цэнтральнага раёну Менску Алег Волчак быў сёння не ў звыклай для сябе ролі абаронцы правоў чалавека, а ў ролі абвінавачанага. Разгляд адміністратыўнай справы доўжыўся крыху больш за паўтары гадзіны. Волчака абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі чатырма днямі арышту. Такое рашэнне вынес суддзя Аляксандр Якунчыхін. АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА: «Калі закінулі ў ІЧС, мяне памясцілі ў камеру, дзе было 12 градусаў, я там за 14 гадзінаў ледзь коней не адкінуў, хаця папярэдзіў: я -- афганец, у мяне 7 захворванняў. Але ніхто гэтага не чуў». Былога следчага пракуратуры, праваабаронцу Алега Волчака затрымалі ў мінулую пятніцу а палове на чацвёртую непадалёк ягонага дому. Затрымліваў праваабаронцу намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС Менску Антон Шахлай. Афіцыйная фармулёўка -- лаяўся матам. АНДРЭЙ БАНДАРЭНКА, ПРАВААБАРОНЦА, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: «Зайдзіце ў любы РУУС, вы пачуеце столькі мату, што можна перасаджаць усіх супрацоўнікаў РУУС нават не задумваючыся. Я хачу сказаць, што гэта спроба на такіх справах апрабаваць тое, што яны будуць рабіць далей незаконна, неабгрунтавана». Яшчэ адну магчымую прычыну нечаканага затрымання Волчака агучыў палкоўнік Уладзімір Барадач. Паводле яго, Волчак меўся выехаць за мяжу на шэраг важных сустрэчаў, прысвечаных стану правоў чалавека ў нашай краіне. УЛАДЗІМІР БАРАДАЧ, БЫЛЫ КАМАНДЗІР БРЫГАДЫ СПЕЦНАЗУ: «Спецслужбы даведаліся пра ягоныя планы і вырашылі сарваць гэтую камандзіроўку. Неўзабаве апазіцыянераў за мяжу будуць выпускаць толькі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]