Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Еўрапейскі пазл у Менску

Насычаную арт-восень для 10 сталіцаў свету (сярод якіх, безумоўна, і Менск) падрыхтавала нашая заходняя суседка -- Польшча -- з нагоды яе цяперашняга старшынства ў Еўразвязе. Адною з 400 запланаваных імпрэзаў сталася творчая майстэрня сучаснага рамяства. Яе ўдзельнікі змаглі не толькі выявіць свае таленты, але і зрабіць унёсак у міжнародны мастацкі твор. Як прызнаецца пенсіянерка Ганна Хваль, ніткаю ды іголкаю ў сваім жыцці яна карысталася рэдка. Але трапіўшы ў культурную майстэрню, натхнілася -- і з дапамогаю адмыслоўцаў пашыла сукенку. ГАННА ХВАЛЬ, УДЗЕЛЬНІЦА ПРАЕКТУ: «За апошнюю пяцігодку свайго жыцця я столькі не круцілася перад люстэркам, колькі ў гэтай новай сукенцы». І Ганна -- не адзіная, каго захапіла майстэрня. На двух паверхах Палацу мастацтва паўстала больш за 50 экспазіцыяў з традыцыйнымі ды сучаснымі хэнд-мэйд вырабамі. Ружовыя валёнкі, лялькі незвычайных формаў, саматканыя габелены... А самае галоўнае, што тут можна не толькі паглядзець на вырабы іншых, але і зрабіць нешта сваімі рукамі. УЛЯ СКУСКЕВІЧ, АРГАНІЗАТАРКА: «Рамяство захаванае ў людскіх сэрцах, руках і галовах. Таму запрашаем людзей далучыцца да рамяства, а таксама даведацца больш пра рамеснікаў». Кожны, хто прыйшоў, атрымаў магчымасць навучыцца шыць, уласнаручна майстраваць брошкі, лялькі з саломы, дэкараваць старое адзенне. НАТАЛЛЯ ГАРАЧАЯ, УДЗЕЛЬНІЦА: «Напрыклад, цяпер я працую з такой кофтачкай, у якой прашмараваліся локці, і я на іх нашываю латкі. То бок сёння мы даем шанец старым рэчам <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]