Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Новае жыццё "Дудутак"

Хоць яшчэ шмат што ў «Дудутках» нагадвае пра нядаўняе змаганне за жыццё ўнікальнага беларускага музею, культурніцкі комплекс зноў адчыняе брамы для сваіх аматараў. Ужо цяпер іхнае вока можа пацешыць стары млын, які атрымаў другое жыццё пасля грунтоўнай рэканструкцыі. СВЯТЛАНА БАГЕЛЬ, ПРАЦАЎНІЦА МУЗЕЮ: «Мы замянілі ашалёўку. Уся канструкцыя ўсярэдзіне захавалася. Гэта канструкцыя 1905 года. Усе дэталі ды механізмы засталіся драўляныя». Аднак не толькі ў гэтым унікальнасць помніка даўніны. МІКАЛАЙ МАКОВІЧ, ПРАЦАЎНІК МУЗЕЮ: «Унікальнасць яго ў тым, што ён працуе, і калі захацець, можна змалоць муку. А такога ў нашай краіне няма нідзе». На жаль, частка экспанатаў музею «Дудуткі» назаўсёды адышла ў небыццё. Пажар, які здарыўся на тэрыторыі комплексу, знішчыў адзін з двухпавярховых будынкаў. Згарэлі каштоўныя галерэя і архіў, а таксама пякарня. І хоць частку экспанатаў вярнуць не ўдасца, некаторыя з іх кіраўніцтва музею абяцае знайсці. СЯРГЕЙ ДЗЮКАРАЎ, ДЫРЭКТАР МУЗЕЮ «ДУДУТКІ»: «Гэтыя экспанаты можна вярнуць. Не ў сэнсе, што адрэстаўраваць знішчаныя, а інакш. Ёсць шмат прадметаў, прыладаў, якія месцяцца ў прыватных калекцыях, у людзей». Адна з версіяў пажару ў «Дудутках» -- падпал. Цяпер вядзецца следства. У той жа час кіраўніцтва «Дудутак» запэўнівае, што інцыдэнт моцна не паўплываў на працу музею. Для наведнікаў па-ранейшаму адкрытыя ўсе рамесныя майстэрні, бровар, сыраварня, стайня, гатэль, а таксама ўнікальная калекцыя аўтаў. СЯРГЕЙ ДЗЮКАРАЎ, ДЫРЭКТАР МУЗЕЮ «ДУДУТКІ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]