Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Беларусь -- адзін верш»

1 лютага «Белсат» прэзентуе дакументальны цыкл «Беларусь -- адзін верш». Беларуская паэзія -- гэта не толькі тое, што нас прымушалі чытаць у школьных падручніках. Беларускія паэты -- не толькі памерлыя творцы ХХ ст. Беларускія вершы -- не толькі любоўная лірыка. «Белсат» прэзентуе новы дакументальны цыкл «Беларусь -- адзін верш». У 10 серыях вы сустрэнецеся з такімі творцамі, як Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Адам Глобус, Генадзь Бураўкін ды іншыя. Кожны з паэтаў вядзе нас сцежкамі ўласнае штодзённасці да свету сваіх ідэяў. Прэм'ера 1 лютага, а 20:45 (паўтор: чацвер аб 11:35). Наступныя серыі -- штосераду. Інтэрв'ю з чэскімі стваральнікамі на www.belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]