Алег Пякарскі, Яўген Полудзень, Леанід Фармагей -- высокія чыноўнікі з Міністэрства ўнутраных справаў адзін за другім пакідаюць свае пасады. Камусьці ўдалося сысці добраахвотна, а хтосьці нават трапіў пад крымінальны пераслед. «Пачалася нейкая зачыстка. І калі раней мы казалі, што арышт Полудня і звальненне іншых сілавікоў могуць сведчыць пра тое, што пачаліся рухі ў гэтым кірунку, то цяпер мы можам сказаць пра гэта дакладна», -- упэўненая журналістка і аналітык Любоў Лунёва.