Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Філалогію касуюць

На каго вучыцца? Над гэтым пытаннем цяпер разважаюць тысячы абітурыентаў. Сёлета іхны выбар звузіцца -- пераважна коштам беларускай філалогіі. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Гэта сведчыць пра тое, што нашая адукацыя ідзе ў нікуды. Сёння мы закрылі беларускую мову, пасля -- матэматыка, фізіка. У выніку -- што? Мы тут пра Балёнскі працэс кажам, а ў выніку нашая адукацыя значна горшая, чым была ў савецкія часы". Галоўная педагагічная ВНУ краіны -- універсітэт імя Максіма Танка -- скасуе сем гуманітарных спецыяльнасцяў, чатыры з якіх -- беларускамоўныя. Прыём на спецыяльнасць з профільнаю беларускаю моваю спыніць і Магілёўскі ўніверсітэт імя Куляшова. Знаўцы тлумачаць: нават бюджэтныя месцы на беларускай філалогіі апошнім часам пуставалі. АЛЕГ ТРУСАЎ, ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ: "Узровень адукацыі падае з кожным годам. Гэта на тэстах відаць. І цяпер на гэтыя філфакі залічвалі двоечнікаў. І такія былі настаўнікі, што ў школу ніколі не ішлі -- ім галоўнае адукацыя, і па-беларуску ніколі не гаварылі". Аднак беларусы ведаюць пра значэнне беларускай мовы ў адукацыі. Хоць і не размаўляюць на ёй. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Мы -- беларусы ўсё ж такі, жывем у Беларусі. Культура беларуская мусіць заставацца". "Я сама педагог, займаюся раннім узростам, і часта атрымліваю ад бацькоў дзяцей, якім і трох гадоў няма, просьбу развучваць нейкія вершы і тэксты на беларускай мове". "Ну калі мы жывем у Беларусі, то хацелася б, каб нашыя дзеці ведалі беларускую мову". Аднак, згодна з дзяржаўнаю <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]