Паводле незалежных экспертаў, cродкі на дадатковыя выплаты насельніцтву ў бюджэце сапраўды ёсць: выправілася плацежнае сальда, прыйшлі грошы за продаж "Белтрансгазу". Аднак каго насамрэч падтрымаюць гэткія падвышэнні? АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Тыя выплаты насельніцтву, якія мы цяпер назіраем, пойдуць найперш на падтрыманне замежнага вытворцы: у Кітай, Расею, Еўропу. Бо гэтыя грошы пойдуць на рэчы, якія вырабляюць замежныя кампаніі". Як рапартуе афіцыйная статыстыка, купляць беларускае за мяжою сталі лепш. Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі летась скарацілася амаль удвая (43 %) ды склала $ 5,45 млрд. Палепшыліся і паказнікі плацежнага балансу. Але якім коштам? АЛЯКСАНДР СІНКЕВІЧ, ЭКАНАМІСТ: "Адмоўнае сальда плацежнага балансу зменшылася праз трохразовую дэвальвацыю. Гэта выклікала зніжэнне сабекошту вытворчасці ў Беларусі. І, як вынік таго, што збяднела насельніцтва, знізіўся спажывецкі імпарт". Няўхільна расце і дзяржаўная запазычанасць Беларусі. Летась яна павялічылася амаль на 15,9 % і склала 144 трлн руб. Рост абумоўлены не толькі леташняю дэвальвацыяй "зайчыка", але і прыцягненнем новых замежных крэдытаў. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: "Калі ў вас сям'я, двое дзяцей і вы, двое дарослых разумных таленавітых беларусаў, то на кожную сям'ю -- 10 000 долараў запазычанасць. Можам адчыніць дзверы ў вашую кватэру і зірнуць: што ж у вас павялічылася за апошнія пяць гадоў на 10 000 долараў? Лядоўні, аўтамабілі, тэлевізары? Дзе гэтыя грошы? Грошы праелі-праседзелі <b>...</b>