Фуры на марозе рыпяць і ламаюцца. Кіроўцы ж нервуюцца -- замоўцы плацяць ім за дастаўку, а не за прастой. Да таго ж часта падводзіць паліва, не разлічанае на гэткія нізкія тэмпературы. КІРОЎЦЫ: "Газам ратуемся. У каго аўтамабіль свяжэйшы, той і выжывае". "Салярка ў нас нядобрая, каб аўта ў такі мароз выключаць на ноч". "Ніхто тут каваю з гарбатаю не частуе, самі сабе гатуем". Вялікія чэргі на выездзе з Беларусі пачалі фармавацца яшчэ на мінулым тыдні. Свайго піку яны дасягнулі на памежным пераходзе Мядзінінкай -- Каменны лог: тут у нядзелю затрымаліся 920 фураў. Аднак і сёння ўранку тут было нямала кіроўцаў, якія правялі на мяжы ноч. КІРОЎЦА: "Кіламетру нават не прайшлі за ноч. Нехта не працаваў". Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка днямі патлумачыў утварэнне чэргаў тым, што літоўскі бок не ўвёў абмежаванняў на ўвоз паліва, як гэта зрабіла Польшча. Таму ў гэтым кірунку выгадней уязджаць у Еўразвяз. Сёння ў камітэце агучылі яшчэ некалі прычынаў. ДЗЯРЖАЎНЫ ПАМЕЖНЫ КАМІТЭТ: "Праблемы бываюць і з людзьмі -- недахоп людзей, і з тэхнікаю. А яшчэ перыядычна на літоўскім баку грузавікі адстойваюцца, бо ім трэба ехаць у вызначаны час". Тым часам, паводле выдання "Літоўскі кур'ер", пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын звярнуўся і да беларускіх, і да літоўскіх памежнікаў з патрабаваннем скараціць час дагляду на мяжы. Як нам паведамілі ў літоўскай Службе аховы дзяржаўнай мяжы, сітуацыяй зацікавіліся шматлікія структуры. СЛУЖБА АХОВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ МЯЖЫ <b>...</b>