У любы час і без візы наведаць сваякоў, з'ездзіць на закупы, адпачыць у Латвіі. Цяпер дзеля гэтага дастаткова атрымаць у латышскім консульстве адпаведны дазвол. Тэрмін яго дзеяння -- да пяці гадоў, а кошт -- 20 еўраў, для дзяцей жа і пенсіянераў -- увогуле бясплатна. У запаветны спіс трапілі жыхары Браслава, Мёраў і Верхнядзвінску ды прылеглых да гэтых раёнаў сельсаветаў, а з латвійскага боку -- жыхары Даўгаўпілсу, Краславы, Дагды, Зілупэ. Цешацца новай магчымасці не толькі жыхары, але і палітыкі, што прыкладалі намаганні, каб увасобіць гэтую ідэю ў жыццё. КАРЛІС ШАДУРСКІС, ДЭПУТАТ ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ АД ЛАТВІІ: "Мы можам прымаць ці не прымаць палітычныя парадкі ў адной з суседніх краінаў, але гэта чыста гуманнае пытанне -- якое, я вельмі рады адзначыць, ужо вырашылася". Беларускі ж бок акрамя гуманнага аспекту адзначае яшчэ і выгады культурніцкія ды эканамічныя. АНДРЭЙ САВІНЫХ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС: "Рэалізацыя пагаднення пазітыўна паўплывае на развіццё двухбаковых сувязяў. У прыватнасці, дазволіць актывізаваць памежную супрацу ў сферах гандлю, турызму, спорту, культуры, пашырыць кантакты мясцовых уладаў і дзелавых колаў". Чаму ж дагэтуль не пачалі дзеяць аналагічныя пагадненні з Літвою і Польшчаю, праца над якімі вядзецца ўжо не адзін год? Паводле экспертаў, стрымліваюць гэты працэс менавіта ўлады Беларусі. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ: "Яны хочуць затрымаць беларусаў менавіта ў Беларусі, яны не хацелі б, каб беларусы масава шукалі працоўных месцаў у суседніх краінах". Не хаваюць <b>...</b>