Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Доўгая дарога насустрач

Размовы пра адмену або хаця б спрашчэнне візавага рэжыму паміж Літвой і Беларуссю цягнуцца гадамі. Цяпер жа, здаецца, лёд крануўся: Літва вырашыла выдаваць доўгатэрміновыя візы для беларусаў бясплатна. ВІКТАРАС ДАГІЛІС, КОНСУЛЬСКІ ДЭПАРТАМЕНТ МЗС ЛІТВЫ: «Такія візы выдаюцца ў выпадку, калі неабходна прабыць у Літве больш за 90 дзён на паўгода». То бок візавае паслабленне закранае далёка не ўсіх ахвотнікаў наведаць Літву ды іншыя еўрапейскія краіны. ЮСЦІНАС КАРОСАС, КАМІТЭТ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ СЕЙМУ ЛІТВЫ: «Гэтыя нацыянальныя візы, бясплатныя, будуць выдавацца не ўсім ахвотным паехаць з Беларусі ў Літву, а толькі спартоўцам, студэнтам, дзелавым людзям. Турыстам застануцца ўсё тыя ж 60 еўраў за візу». А таму і асаблівага энтузіязму навіна пра адмену консульскага збору ў беларусаў, якія ўсцяж стаяць у чэргах пад літоўскай амбасадай у Менску, не выклікала: МІНАКІ, МЕНСК: «Калі выязджаеш за мяжу папросту пакупацца, трэба заплаціць 60 еўраў!» «Не ва ўсіх, магчыма, ёсць магчымасць аплаціць такую візу». «Сёлета вельмі шмат хто не паехаў адпачываць, бо адсутнічае валюта». «Для мяне асабіста 60 еўраў сёння -- гэта зашмат». «Калі беларус працуе за беларускую зарплату, то, натуральна ж, цяжка». І гэткую рэакцыю нескладана зразумець. Вось прыклад. Ад Астраўца да Вільні -- 46 км. Каб зрабіць візу, жыхару памежнага райцэнтру трэба ехаць... у Горадню, да якой больш за 250 км. ЛЮДВІКА КАРДЗІС, ЖЫХАРКА ВІЛЬНІ: «Можна падлічыць, колькі чалавеку каштуе гэтая віза. Акрамя таго, што яна каштуе <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]