Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сюр-прайс на пераглядзе

Яшчэ ў 2009 г. гарадзенскі рынак "АўтаКоміс" нагадваў мурашнік. Цяпер буйным яго не назавеш... У продажы не больш як паўсотні аўтаў -- і тыя не набываюць, а абменьваюць. АЛЕГ ГАРАЦКЕВІЧ, СПЕЦЫЯЛІСТ У ПРОДАЖАХ «ТРАНЗІТ-М»: "У "АўтаКомісе" продажаў ужо два месяцы папросту няма. Адбываюцца нейкія абмены. Больш дарагія аўты нам прывозяць на камісію, а таннейшыя забіраюць сабе ў карыстанне". Продажаў няма, бо няма новых коштаў на новыя іншамаркі. Згодна з указам № 36 кіраўніка Беларусі, падатак на дададзеную вартасць з юрыдычных асобаў будуць адлічваць у памеры 20 % ад кошту імпартаванага аўтамабіля. СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, БЕЛАРУСКАЯ АЎТАМАБІЛЬНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ: "У сярэднім аўтамабілі падаражэюць на 15--16 %. Але ёсць мадэлі ў асобных аўтавытворцаў, якія могуць увогуле не падаражэць ці падаражэць на 5--6 %". А некаторыя -- на ўсе 20 %. Расейскіх легкавікоў гэтыя змены не зачэпяць. Каб не дапусціць адтоку пакупнікоў з Беларусі, аўтадылеры часова прыпынілі працу -- вядуць перамовы з вытворцамі пра змяншэнне закупных коштаў і просяць урад удвая зменшыць стаўку падатку. СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, БЕЛАРУСКАЯ АЎТАМАБІЛЬНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ: "Гэта б дазволіла ўжо хутка зарыентавацца і не цягнуць доўга -- да завяршэння перамоваў з вытворцамі пра кошты на аўтамабілі". Падпісваючы ўказ, Аляксандр Лукашэнка выконваў адну з умоваў выдавання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭс. Таму пакупнікі, якія будуць за гэты крэдыт расплачвацца, саступак афіцыйнага Менску не чакаюць. ПАКУПНІКІ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]