Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пераменаў не прагназуюць

Да выбараў у Расеі застаецца месяц. Крэмль усімі магчымымі спосабамі хоча давесці: сёлета абіраць прэзідэнта будуць сапраўды дэмакратычным чынам. Навінкаю сезону сталіся вось гэтыя камеры, што даюць магчымасць кожнаму ахвочаму сачыць за працэсам галасавання. НАВУМ МАРДЗЕР, МІНІСТР СУВЯЗІ: "Дзеля гэтага трэба выбраць нумар участку або ягонае месцазнаходжанне, зарэгістравацца, і 4 сакавіка атрымаць магчымасць у рэальным рэжыме часу назіраць за ўсім, што адбываецца". Ва ўсёй краіне такіх камераў налічваецца больш за 200 000, а гэта мае зменшыць імавернасць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Пра дэмакратычнасць прэзідэнцкай гонкі кажа і Уладзімір Пуцін ды прызнае, што ў першым туры абсалютнай большасці галасоў ён можа не набраць. УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР РФ: "Я да гэтага гатовы. Калі спатрэбіцца, будзем працаваць і ў другім туры". Аднак апазіцыя ды шматлікія незалежныя эксперты ў сапраўдны падлік галасоў усё ж не вераць. Менавіта таму адна за адною праходзяць дэманстрацыі "За справядлівыя выбары". ДЗМІТРЫЙ АРЭШКІН, ПАЛІТОЛАГ: "Мітынгі, што на Балотнай, што на Сахарава, -- гэта пэўны пачатак нармальнага парламентарызму. Яны разумеюць, што мы розныя, і толькі разам мы ўтвараем сілу. Значыць, нам трэба неяк дамаўляцца". Пра тое, як будзе выглядаць палітычнае жыццё краіны да, а таксама пасля прэзідэнцкіх выбараў, і да чаго прывядуць шматлікія акцыі пратэсту, вялася гаворка падчас сённяшняй сустрэчы "Хадаркоўскія чытанні". Галоўная выснова імпрэзы -- будучыя выбары для Расеі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]