Цяпер арыштаваных працаўнікоў клімавіцкай міліцыі трымаюць у следчым ізалятары КДБ у Менску. Як кажуць, іх загубіла сквапнасць. Каля паловы сумы, амаль $ 250 000, яны атрымалі яшчэ летась у снежні. І былі затрыманыя пры перадаванні другой паловы грошай. На пытанне "Аб'ектыву", ці давяраюць клімаўчане міліцыі пасля гэтага выпадку, большасць адказала адназначна. АПЫТАННЕ, КЛІМАВІЧЫ: "Месцамі, канечне, прыходзіцца давяраць, але даверу да яе ў мяне з дзяцінства не было". "Міліцыя ў нас славіцца сваёй карупцыяй, некампетэнтнасцю, яны бяруць увесь час -- і даўно гэта вядома". "Хіба ім магчыма давяраць, як пабачыш, што робіцца..." Дэталі гучнай справы замоўчваюцца, кажуць мясцовыя журналісты. Амаль адразу вакол скандальнай гісторыі ўзнікла безліч чутак. Згодна з адною версіяй, міліцыянты самі падкінулі наркотыкі ды вымагалі грошы. Паводле іншай версіі, яны даўно "распрацоўвалі" гэтага бізнесоўца, які, імаверна, мае бізнес у Расеі. СЯРЖУК АРЖАНЦАЎ, ЖУРНАЛІСТ: "Афіцыйна што гавораць -- у яго вымагалі грошы за закрыццё справы. Але невядома, учыніў ён злачынства ці не, -- вось гэта прынцыпова". Адзін з найбольш дасведчаных журналістаў у галіне расследаванняў Віктар Федаровіч згадвае знакаміты антыкарупцыйны даклад Аляксандра Лукашэнкі, калі той быў яшчэ толькі дэпутатам. Паводле Федаровіча, факты з таго дакладу ў параўнанні з цяперашнім узроўнем карупцыі -- сапраўдная драбяза. ВІКТАР ФЕДАРОВІЧ, ЖУРНАЛІСТ: "За невялікі час, пяць-сем гадоў, з'явілася садружнасць мясцовых уладаў і <b>...</b>