Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як не замерзнуць?

На змену нечувана цёпламу снежню ды памяркоўнаму студзеню прыйшлі сапраўды лютыя маразы. Праз холад працу прыпынілі больш за 900 навучальных установаў. ЖЫХАРЫ ПІНСКУ: "Я думаю, што 30 градусаў для нашых шыротаў, для Беларусі -- анамальна". "Апранаемся цяплей. Гарачая гарбата, цёплая ежа". "Я перабежкамі -- у адну краму зайшла, у іншай пагрэлася". З падобнымі парадамі дактары, натуральна, пагаджаюцца, аднак кажуць, што каб сапраўды надзейна засцерагчыся ад абмаражэння, трэба як мага актыўней рухацца. СЯРГЕЙ МАЛЬЧЫК, МЕДЫК: "Бо пры скарачэнні цягліцаў у нас прадукуецца вельмі шмат цяпла. Толькі ¼ глюкозы выдаткоўваецца на скарачэнне цягліцаў, а ¾ прадукуецца ў выглядзе цяпла". Пры гэтым, кажа доктар, калі вы доўга застаяцеся на марозе, трэба ўвесь час сачыць за ўласным станам ды станам сваіх блізкіх. СЯРГЕЙ МАЛЬЧЫК, МЕДЫК: "Белы колер скуры -- гэта азначае, што там няма крыві. Трэба расціраць. Пашараваць рукою, каб аднавіць кровазварот. Гэта па-першае, і па-другое -- пастарацца пазбегнуць кантакту з халодным паветрам. Старацца зайсці ў памяшканне". Паводле адмыслоўцаў, у групу рызыкі людзей, якім найбольш пагражае абмаражэнне, трапляюць дзеці, асобы, якія дзеля выканання службовых абавязкаў доўгі час мусяць заставацца на вуліцы, а таксама тыя, для каго вуліца сталася домам. БЯЗДОМНЫЯ, ГОМЕЛЬ: "Людзі іншы раз замярзаюць -- замярзаюць на вуліцы. Ведаеце, колькі такіх выпадкаў?" "У такое надвор'е патрэбныя цёплыя рэчы, абутак, а дзе гэта ўсё браць?" Сапраўды, варыянтаў знайсці <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]