Гэтак так званае "таннае" малако разбіралі сёння ў адной з віцебскіх крамаў. Шмат хто нават і не спрабуе трапіць у лік абраных -- тых, каму хопіць. ПАКУПНІКІ: "Разбіраюць таннае малако". "Дзесяць-пятнаццаць пакункаў прынясуць -- а чарга ж, ведаеце, якая. На пяць-сем чалавек -- і ўсё. Дражняцца, з народу здзекуюцца". Некаторыя крамы, дбаючы пра сваіх пакупнікоў, спрабуюць абмежаваць продаж сацыяльна значных тавараў. Але калі іх ад пачатку не было дастаткова, то і абмежаванні дапамагаюць слаба, і сацыяльна арыентаванай эканоміцы даводзіцца жыць паводле законаў рынку. АЛЕНА ПАРЭЦКАЯ, ЗАГАДЧЫЦА АДДЗЕЛУ: "Людзі стараюцца выбіраць танную прадукцыю. І на сённяшні дзень у нашай краме найбольшая таварнасць -- таннай малочнай прадукцыі. Тое, што даражэйшае, натуральна, прадаецца не вельмі добра". Пастановаю Міністэрства эканомікі гандлёвыя надбаўкі зніжаныя агулам больш як на 30 групаў харчовых і нехарчовых тавараў. Менавіта гэтая коштавая палёгка і спрычынілася да дэфіцыту, што прызнаюць ужо і ва ўрадзе. АЛЯКСАНДР ЗАБЕЛА, ПЕРШЫ НАМЕСНІК МІНІСТРА ГАНДЛЮ: "Вытворцы сталі абмяжоўваць вытворчасць гэтых прадуктаў і пастаўкі, спасылаючыся на страты. Таму заяўкі гандлю на танную прадукцыю выконваюцца абмежавана, цягам дня яна прадаецца за некалькі гадзінаў". Зразумець вытворцаў можна, бо калі кошт у краме за літр "сацыяльна значнага" малака меншы за яго сабекошт, то і да банкруцтва недалёка. Так званае ж "дарагое" беларускае малако застаецца ўсё ж таннейшым за малако ў суседзяў, таму не <b>...</b>