Насуперак сусветным тэндэнцыям, паводле якіх курс долара цяпер слабее, у Беларусі амерыканская валюта расце ў кошце. Падзенне нацыянальнай грашовай адзінкі выкліканае тым, што на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову больш як у шэсць разоў. На гандляваннях валютна-фондавай біржы попыт на амерыканскі долар склаў $ 20,7 млн, а прапанова -- толькі $ 3,5 млн. Такім чынам, курс долара вырас на 20 руб. і дасягнуў адзнакі 8330 руб. Курс расейскага рубля застаўся на ранейшым узроўні -- 279 руб. Курс еўра знізіўся на 10 руб. і склаў 11 070 руб. Цягам студзеня беларускі рубель патаннеў адносна кошыка асноўных валютаў больш як на 2 %. Вольга Саўле, "Аб'ектыў"