Кіраўнік "Белнафтахіму" паведаміў журналістам, што на 2012--2015 гг. атрымалася дамовіцца пра вельмі добрыя ўмовах экспарту нафты на беларускі рынак. Краіна атрымае ўсе аб'ёмы нафтапрадуктаў -- да таго ж іх колькасць павялічыцца на 12 % у параўнанні з мінулым годам. Чым не нагода для радасці? Аднак незалежныя эксперты звяртаюць увагу на магчымыя негатыўныя бакі пагаднення. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, ПАЛІТОЛАГ: "Такія падарункі -- яны вельмі пагрозлівыя. Першае -- эканоміка патрапляе ў празмерную залежнасць ад танных нафтапрадуктаў і газу. Другое -- такія пагадненні абумоўліваюць пэўныя крокі з боку ўладаў Беларусі, пра якія мы можам толькі здагадвацца". Эксперты згаджаюцца ў адным: бясплатнага сыру не бывае, і сітуацыя кардынальна можа памяняцца пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, перад якімі заўсёды вядзецца эканамічны гандаль. АНТОН БАЛТОЧКА, ЭКАНАМІСТ: "Казаць пра тое, што яны хочуць набыць нашыя заводы, пакуль рана. Яны закінулі кручок і будуць чакаць, гэта пазіцыя чакання дзеля атрымання такіх ільготаў". У тым, што кручок моцны, а рыбак дасведчаны, перакананы вядомы апанент Крамля -- дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Ілля Панамароў. ІЛЛЯ ПАНАМАРОЎ, ДЭПУТАТ ДЗЯРЖАЎНАЙ ДУМЫ: "Інтарэс Расеі -- ён просты. Гэта інтарэс кааператыву "Возера", які ўсё, што можна, ужо скраў, распілаваў унутры краіны, і цяпер цягнецца да такіх самых актываў у Беларусі". Цалкам мажліва, што кааператыў "Возера" такім чынам дае зразумець уладам Беларусі, што яны кампенсуюць затраты ўступлення ў Сусветную <b>...</b>