Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Валюту - па пашпарце

Набыццё валюты выключна з пашпартам. Пра такую перспектыву беларусаў папярэджвалі раней. Цяпер жа старшыня Нацбанку назвала канкрэтную дату, калі ў абменніках запатрабуюць нашыя пашпартныя звесткі. НАДЗЕЯ ЕРМАКОВА, СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ БЕЛАРУСІ: «Набыванне валюты з пашпартам будзе ўведзенае з 1 кастрычніка. Праграмнае забеспячэнне практычна падрыхтаванае, але мы яго будзем яшчэ тэставаць». Пры гэтым Надзея Ермакова адзначыла, што адзіная сістэма ўліку будзе дзеяць ува ўсіх банках. Ніякіх абмежаванняў на суму валюты, якую будуць набываць пакупнікі, Нацбанк абяцае не ўводзіць. Больш за два тыдні таму Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацбанку не пазней за кастрычнік увесці электронную сістэму ўліку набыцця валюты па пашпарце, персанальна на кожнага пакупніка. Такая сістэма ў Беларусі ўжо існавала, але пяць гадоў таму яе скасавалі. Ян Бабіцкі, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]