НЕПЕРАКАНАЎЧАЯ ГУЛЬНЯ Сталічнае "Дынама" пасля таго, як забяспечыла сабе месца ў плэй-оф КХЛ, працягвае непрыемна здзіўляць сваіх заўзятараў. Бела-блакітныя не могуць выгуляць ужо 2-гі матч запар. Сёння дружына Марэка Сікоры на выедзе саступіла аўтсайдару лігі, клубу "Віцязь" 2:3 і апусцілася на 4-ы радок Заходняй канферэнцыі. Калі гэтак пойдзе і надалей, то у накаўт-раўндзе трапім на больш моцнага суперніка, і не факт, што пераадолеем першую стадыю этапу. Наступны двубой у "Дынама" праз дзень, у Ніжнім Ноўгарадзе згуляем з "Тарпеда".