Чарговы палітвязень падпісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Гэтым разам -- Зміцер Бандарэнка, давераная асоба Андрэя Саннікава. Такім чынам, прашэнняў у кіраўніка краіны цяпер два: яшчэ ў лістападзе памілаваць папрасіў і сам экс-кандыдат.