У Расеі субота прайшла ў палітычных спаборніцтвах. У Маскве за масавасць сёння змагаліся два мітынгі: "За Пуціна" і супраць ягонага вяртання на пасаду прэзідэнта краіны. Агулам яны сабралі каля двухсот тысячаў чалавек. Аднак афіцыйныя і неафіцыйныя лічбы істотна розняцца. Працяг тэмы -- у рэпартажы нашых карэспандэнтаў.