Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Шмат гадоў працаваў галоўным рэжысэрам Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, быў ініцыятарам арганізацыі дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску. Ад 1991 году ў Менску. Ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, стварыў тэатар-лябараторыю беларускай драматургіі «Вольная сцэна», кіраўніком якой быў восем гадоў да самага яе закрыцьця ўладамі. Пасьля звальненьня з тэатру працаваў вартаўніком, будаўніком і вахтэрам.