«Я думаю, што тыя палітвязні, якія напісалі прашэнні аб памілаванні, маюць добрыя шанцы выйсці на свабоду, -- гаворыць Валер Карбалевіч. -- Праз пэўны час яны могуць апынуцца на свабодзе: усё ж такі Лукашэнка асабіста абяцаў гэта зрабіць. Нейкі час пройдзе, бо ўлады яшчэ хочуць панаціскаць на іх, але я думаю, што яны хутка выйдуць».