Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Партыя БНФ яднае

І ў працяг перадвыбарчай палемікі. З прапановай аб'яднаць усіх -- і прыхільнікаў, і праціўнікаў байкоту парламенцкіх выбараў -- выступіла Партыя БНФ. Яе старшыня Аляксей Янукевіч заявіў, што засяродзіцца варта менавіта на тэме, якая не выклікае супярэчнасцяў у падыходах. І такою тэмай, на ягоную думку, ёсць арганізацыя кантролю за правядзеннем выбараў. Вылучэнне назіральнікаў і сябраў палітычных рухаў у выбарчыя камісіі. На думку Янукевіча, гэтым мусяць заняцца і партыі, якія збіраюцца вылучаць кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах, і тыя, хто выступае за байкот. Палітык выказаў сумнеў у тым, што партыі дамовяцца ў іншых пытаннях, бо паміж імі зашмат разыходжанняў. Але ў тым, каб пракантраляваць выбарчы працэс, зацікаўленыя ўсе. Партыя БНФ выступае за ўдзел у выбарах. Пра намер байкатаваць выбары заявілі прадстаўнікі АГП, БХД, «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускага руху» ды іншых аб'яднанняў. Ідэю актыўнага байкоту падтрымала сёння Рада беларускай інтэлігенцыі. Пакуль агульнай тактыкі паводзінаў на выбарах няма. Адэля Дубавец, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]