Тое, што апазіцыйныя партыі дагэтуль не могуць дамовіцца наконт супольных дзеянняў на парламенцкіх выбарах, зрабілася відавочна тыдзень таму. Сарваныя прэсавая канферэнцыя і падпісанне дамовы з маляўнічым выспяткам расставілі кропкі над «і». Відавочна абураныя з такой сітуацыі прадстаўнікі АГП прапанавалі новую стратэгію дзеянняў. У чым жа яе галоўныя прыярытэты, апрача празрыстых выбараў і супрацьстаяння рэжыму? АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, СТАРШЫНЯ АГП: «Мы прапануем круглы стол з мэсыджэм паслання, з якім можна ісці на гэтую кампанію. Па-другое, прапаноўваем, каб кожны ўдзельнік агучваў не тое, што яму падабаецца, а толькі тое, што выпрацавана. Кожны кіраўнік палітычных партыяў павінен ускласці дадатковыя абавязкі, што сябры яго структуры будуць падпарадкоўвацца агульным правілам». Паводле старшыні АГП, дзякуючы інструментам выбарчай працэдуры, а гэта газеты і дзяржаўнае тэлебачанне, да народу належыць данесці толькі адно: галоўная праблема -- гэта Лукашэнка, і яе можна вырашыць, дзякуючы сапраўдным празрыстым выбарам. Ёсць таксама выразнае адрозненне гэтай выбарчай кампаніі ад мінулай, калі ў парламент не прайшоў ніводзін прадстаўнік апазіцыйнага руху. ЛЕЎ МАРГОЛІН, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ АГП: «Мы загадзя аб'яўляем, што мы не лічым гэта выбарамі, і ўдзельнічаць у гэтых выбарах не будзем. 70 % насельніцтва лічаць, што ўлада, Лукашэнка асабіста або ўрад, вінаватыя ў тым, у якой эканамічнай сітуацыі аказалася краіна». Калі ж не атрымаецца падпісаць супольны праект дзеянняў палітычных <b>...</b>