Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Брэйвік за 6 хвілін да тэракту. Здымкі камеры назірання

Паралелі: У Нарвегіі таксама ідзе суд у справе тэракту Абвінавачанага Брэйвіка пакінулі ў поўнай ізаляцыі на месяц. Суд Осла падоўжыў тэрмін зняволення для Андэрса Брэйвіка, якога абвінавачваюць у падвойным тэракце 22 ліпеня ў Нарвегіі. Ахвярамі тэракту сталіся 77 чалавек: 8 асобаў загінулі ў выніку выбуху ва ўрадавым квартале Осла, 69 чалавек -- пры страляніне ў моладзевым палітычным лагеры на выспе Утэя. 19 верасня суд пакінуў Брэйвіка за кратамі яшчэ на восем тыдняў. Чатыры з іх абвінавачваны правядзе ў поўнай ізаляцыі, бо праз сукамернікаў ён можа звязацца з магчымымі суўдзельнікамі. У пятніцу, 16 верасня, нарвежская інтэрнэт-газета «ABC Nyheter» змясціла серыю фотаздымкаў Андэрса Брэйвіка, зробленых, хутчэй за ўсё, за некалькі хвілінаў да выбуху бомбы ва ўрадавым квартале Осла 22 ліпеня. Выявы зробленыя камераю назірання. На іх відаць, як Брэйвік пад'язджае на сваім мінібусе ды ідзе са стрэльбаю, апрануты ў фальшывую паліцэйскую форму. Паводле нарвежскай газеты «Aftenposten», пракурор Поль Фрэдрык Г'ёрт Крабю пацвердзіў, што фотаздымкі далучаныя да матэрыялаў справы. Паводле інфармацыі «ABC Nyheter», бомба выбухнула праз шэсць хвілінаў пасля таго, як камера назірання зафіксавала Брэйвіка. Прыладзіўшы бомбу, Брэйвік паехаў на выспу Утэя, якая месціцца прыкладна за 40 км ад Осла, і забіў там 69 удзельнікаў летніку моладзевага крыла Партыі працы. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]